Вандалы абрабавалі капліцу на Каменнай Горцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
17.12.2012 17:23 |
![]() Акрамя свечак невядомыя выкралі мікрафоны, а таксама знішчылі, разбіўшы аб падлогу, гукаўзмацняльныя калонкі ў капліцы. З алтара былі паскіданы абрусы і распылены вогнетушыцель. «Дзякуй Богу, табэрнакулюм яны не чапалі, уцалелі і абразы», — паведаміў карэспандэнту Catholic.by пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь. На месцы здарэння працавала аператыўная група міліцыі Фрунзенскага раёна. Як вядома, капліца Маці Божай Будслаўскай размешчана на ўзгорку, і побач жылых будынкаў няма. У ноч здарэння сітуацыя ўскладнялася дрэнным надвор’ем. (JLS)
|