Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» сабраліся на дзяленне аплаткай | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.01.2013 14:46

На намаганні руху «Сужэнскіх сустрэч» у супрацьстаянні крызісу сям’і і клопат пра годнасць сужэнскіх адносінаў у сучасным свеце ўказаў кс. Антоні Клімантовіч, пробашч мінскай архікатэдральнай парафіі.

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» сабраліся на літургіі і каляднай сустрэчы.

Аплатковая сустрэча адзначалася радаснай і адкрытай атмасферай. Адчувалася, што сем’ям неабходна супольнасць, якая жыве аднымі мэтамі і каштоўнасцямі.

Да сустрэчы далучыліся і «выпадковыя госці» з Ніжняга Ноўгарада, якія навагоднія святы адзначалі ў Беларусі. Госці з Расіі наведвалі архікатэдру і далучыліся да аплатковай сустрэчы сем’яў. Вырашылі даведацца, ці існуе рух «Сужэнскія сустрэчы» ў Ніжнім Ноўгарадзе і стаць яго членамі.

Шмат сем’яў жыве побач з намі, якія патрабуюць падтрымкі і ўмацавання, — гэта заданне для нас, удзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы».

Павел і Алена Кузьміцкія

 
© 2003-2024 Catholic.by