Міністранты мінскіх парафій удзельнічалі ў фармацыйнай сустрэчы ў Літве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.01.2013 10:38

З 2 па 6 студзеня, падчас зімовых канікул, міністранты мінскіх парафіі Св. Сымона і св. Алены і парафіі Маці Божай Ружанцовай удзельнічалі ў фармацыйна-рэкрэацыйнай сустрэчы ў падамініканскім кляштары недалёка ад Вільні (Літва).

На працягу пяці дзён міністранты мелі магчымасць глыбей пазнаць таямніцы літургіі, адпачывалі, дзяліліся ўражаннямі, практычна ўмацоўвалі свае веды падчас штодзённых набажэнстваў.

Адным з галоўных пунктаў праграмы было наведванне Вільні з яе святынямі. Удзельнікі сустрэчы маліліся за свае сем’і, за сяброў і блізкіх падчас святой Імшы ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай, наведалі віленскую катэдру, дзе маглі памаліцца пры рэліквіях святога Казіміра, а таксама славутыя мясціны старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Дк. Міхал Бубен

 
© 2003-2024 Catholic.by