Капліца Палаца Радзівілаў у Нясвіжы будзе асвечана 9 лютага | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.01.2013 17:40

Капліца Маці Божай Ларэтанскай ў Нясвіжскім палацавым ансамблі XVI-XIX ст. будзе асвечана 9 лютага. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў касцёле Св. Сымона і Алены.

Урачыстая літургія з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча запланавана ў Нясвіжы на 12:00.

Летась з касцёла Божага Цела ў капліцу былі перанесеныя каменныя пліты, якія знаходзіліся тут да пачатку Другой сусветнай вайны.

Уваход у капліцу на час урачыстасцяў для ўсіх жадаючых будзе вольным. Больш падрабязную інфармацыю пра капліцу можна прачытаць ТУТ

(JM), (JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by