Каталіцкі падручнік па рэлігіі адзначаны дыпломам Міністэрства інфармацыі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.02.2013 12:42

Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2013» у намінацыі «Падручнік новага стагоддзя». Такую ўзнагароду ад Міністэрства інфармацыі выдавецтва атрымала за падручнік па катэхезе «Гісторыя збаўлення».

Падручнік «Гісторыя збаўлення» — гэта ўжо другое выданне дапаможніка па катэхезе для 5 класа. Цяпер яно адрозніваецца не толькі якасцю, але прывабным афармленнем і каляровымі ілюстрацыямі. Яго аўтар — с. Нунэ Цітаян MSF.

52-і Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі — 2013» адбыўся ў межах ХХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая праходзіла ў Мінску з 6 па 10 лютага.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by