У Лагойску адзначылі Дзень св. Казіміра | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.03.2013 10:52

4 сакавіка вернікі лагойскай парафіі адзначылі ўспамін свайго апекуна — святога Казіміра. У літоўскай традыцыі так званыя Казюкі — гэта звычайна свята, спалучанае з кірмашом-выставай вырабаў з дрэва, керамікі, шкла, святочных вербаў і інш.

Вернікам была прадстаўлена інсцэніроўка пра св. Казіміра, які звярнуўся да прысутных і правёў віктарыну для дзетак.

Святы Казімір — сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.

Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца адным з дадатковых апекуноў Гродзенскай дыяцэзіі.

(SZh)

 
© 2003-2021 Catholic.by