Міністранты архідыяцэзіі рыхтаваліся да духоўнага перажывання Пасхальнага Трыдуума | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.03.2013 08:44

25 сакавіка адбыліся чарговыя фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Міністранты і кандыдаты сабраліся ў Мінску, Нарачы і Вілейцы, а тэмай стала духоўнае перажыванне міністрантам Святога Пасхальнага Трыдуума.

Праграма сустрэчы мела найперш малітоўны характар — удзельнікі супольна разважалі над Крыжовым шляхам Езуса Хрыста, рыхтаваліся да сакрамэнту пакаяння праз пакутнае набажэнтва, асабліва перапрашаючы Бога за занядбанні падчас выканання міністранцкага служэння.

Галоўным пунктам сустрэчы была Ахвяра Хрыста, падчас якой удзельнікі літургіі дзякавалі Пану за дар паклікання пры алтары.

У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 90 міністрантаў і кандыдатаў.



Паводле ministrant.catholic.by

 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by