Другую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ нарачане адзначаць малітвай, канцэртам і конкурсам «папскіх» пірожных | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.04.2013 15:37

Парафія ў Нарачы вядома асаблівым шанаваннем Яна Паўла ІІ. 28 красавіка тут адзначаць другую гадавіну беатыфікацыі Вялікага Папы, якая адбылася 1 мая 2011 г. Цэнтральнае месца святкаванняў зойме святая Імша і ўшанаванне рэліквій благаслаўлёнага, якія знаходзяцца тут з 21 кастрычніка 2012 г.

На тое свята нарачанскія гаспадыні парадавалі і здзівілі ўсіх сваімі кулінарнымі шэдэўрамі, таму ў парафіі зноў аб’яўлены конкурс выпечкі «папскіх пірожных». У нядзелю, 28 красавіка, з 10 гадзін на прыкасцёльным пляцы пачнецца дэгустацыя-частаванне конкурснымі вырабамі нарачанскіх гаспадынь. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца пасля святой Імшы.

У праграме святкавання:

  • 10.00 — дэгустацыя-частаванне прысмакамі, выпечанымі нарачанскімі гаспадынямі на конкурс «папскіх пірожных»
  • 10.30 — канцэрт  фальклорнага калектыву з Пастаў «Паазер’е»
  • святая Імша і ўшанаванне рэліквій
  • узнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Нагадаем, Ян Павел ІІ кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 16 кастрычніка 1978 г. па 2 красавіка 2005 г. 1 мая 2011 г. Папа быў беатыфікаваны — прызнаны благаслаўлёным. Цяпер ідзе кананізацыйны працэс. Літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ адзначаецца 22 кастрычніка.

Паводле інфармацыі сайта парафіі

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by