Свір: падрыхтоўка моладзі да канфірмацыі завяршылася рэкалецыямі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.05.2013 11:58 |
Падчас сустрэчы моладзь засяродзілася на тэме «Бог у штодзённым жыцці сучаснага маладога чалавека». Таму час супольнага прабывання, сканцэнтраваны вакол святой Імшы, адарацыі, канферэнцыі і катэхезы, быў дапоўнены працай, гульнямі і адпачынкам на беразе свірскага возера. Урачыстасць прыняцця сакрамэнту канфірмацыі адбудзецца 11 мая. Удзеліць яго Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. (VGr) |