Свір: падрыхтоўка моладзі да канфірмацыі завяршылася рэкалецыямі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.05.2013 11:58

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірамцыі, адбыліся 1мая ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры. Законныя сёстры і святары гэтай парафіі дапамагалі моладзі таксама праз малітву падрыхтавацца да прыняцця новых дароў, заданняў і абавязкаў, выплываючых з прыняцця сакрамэнту.

Падчас сустрэчы моладзь засяродзілася на тэме «Бог у штодзённым жыцці сучаснага маладога чалавека». Таму час супольнага прабывання, сканцэнтраваны вакол святой Імшы, адарацыі, канферэнцыі і катэхезы, быў дапоўнены працай, гульнямі і адпачынкам на беразе свірскага возера.

Урачыстасць прыняцця сакрамэнту канфірмацыі адбудзецца 11 мая. Удзеліць яго Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by