Моладзь з мінскай архікатэдры святкавала Унебаўшэсце Пана ў Нясвіжы |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
10.05.2013 13:31 |
9 мая мінская архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі арганізавала для парафіяльнай моладзі паездку ў Нясвіж і Мір. Пілігрымку ўзначаліў ксёндз Кірыл Бардонаў. Наведванне любімага ўсімі беларусамі, і не толькі беларусамі, горада, сталіцы славутых Радзівілаў, распачалося са святой Імшы ў касцёле Божага Цела.
Пасля моладзь чакала экскурсія па сутарэннях-святліцах замка, а таксама экскурсія па касцёле, якую праводзіў пробашч нясвіжскай парафіі кс. Пётр Шарко. Супольная паездка прынесла кожнаму з удзельнікаў шмат добрага настрою і вясновай радасці. Аб’яднаныя ў радасці — аб’яднаныя ў Богу.
Вялікая ўдзячнасць арганізатару, а таксама Пану Богу за прыгожы дзень і за супольны адпачынак. Аксана Ючкавіч
|