| Першага верасня ў Радашковічах адбыўся канцэрт хрысціянскіх музычных гуртоў | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 03.09.2013 10:37 |
1 верасня на распачацце новага навучальнага года ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбыўся канцэрт з удзелам хрысціянскіх музычных гуртоў.Канцэрт распачаўся пасля святой Імшы, на якой музычныя гурты і салісты дзяліліся з прысутнымі сваёй творчасцю. Між іншым, на адкрытай сцэне ля касцёла выступалі наступныя выканаўцы: гурт «Laudans», сямейны дуэт Алега і Ліліі Дарагуш, моладзевы гурт з мінскага Чырвонага касцёла і інш. На заканчэнне канцэрта пробашч парафіі кс. Валянцін Станкевіч правёў адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Уладзіслаў Паслед, Людміла Бурлевіч
|