| Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў арган у мінскім Чырвоным касцёле | | Друк | | 
	| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
	| 23.12.2013 14:50 | 
|  22 снежня падчас святой Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў у мінскім касцёле святых Сымона і Алены новы арган.
 Аргана не было ў Чырвоным касцёле з 1943 года, калі яго вывезлі з Беларусі. У апошнія гады там выкарыстоўваўся сінтэзатар.
 Кажучы пра асвячэнне аргана Чырвонага касцёла, арцыбіскуп назваў яго “вялікім дарам для святыні, якая знаходзіцца ў цэнтры сталіцы Беларусі”, “дзякуючы гучанню якога наша малітва будзе больш магутнай, каб выпрасіць у Бога неабходныя ласкі”.
 (AG)            Фота Алы Невяровіч 
 
   |