У дапамогу катэхетам: выдадзены новы падручнік «Дарога чыстай любові» | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.02.2014 12:34 |
Калі казаць пра змест гэтай кнігі, то хутчэй яе можна назваць вялікім зборам план-канспектаў з дыдактычнымі матэрыяламі, якія могуць выкарыстоўваць катэхеты падчас сваіх заняткаў. Выданне створана пры Катэхетычным аддзеле Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аўтары ўздымаюць вострыя і актуальныя пытанні, якія з’яўляюцца ў жыцці падлеткаў і моладзі. Прапанаваныя планы могуць дапамагчы скіраваць катэхетаў на простыя і зразумелыя спосабы падачы праблемных тэм. Кожны з канспектаў — гэта творчы падыход да разглядаемай тэмы. Дыдактычны матэрыял — зразумелыя і простыя схемы і малюнкі, дзякуючы якім актуалізуецца вобразнае мысленне навучэнцаў. Гэта матэрыял-падказка, матэрыял-накіраванне. Цікавыя і актуальныя тэмы і творчая падача матэрыялу, якога дагэтуль не было ў Беларусі, прадстаўляюць асноўную каштоўнасць гэтага выдання для аўдыторыі як катэхетаў, так і катэхізуемых. Усе тыя, для каго гэта выданне можа быць патрэбна ў выхаваўчай працы, прытым гэта тычыцца не толькі катэхетаў, але і свецкіх настаўнікаў, могуць звяртацца ў Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аксана Ючкавіч
|