У Нарачы выступілі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі» |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
24.03.2014 12:25 |
У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адбылося выступленне харавых ансамбляў удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, якія прадставілі ўвазе слухачоў рэлігійныя спевы (“Хвалите имя Господне», «Отче наш», «Аллелюя», «Слава Отцу и Сыну», польскія калядкі).
Ініцыятарамі выступлення сталі работнікі нацыянальнага дзіцячага лагера “Зубраня”, у якім зараз адпачывае таленавітая моладзь з усёй Беларусі.
Гэта было другое выступленне маладых артыстаў у нарачанскай парафіі (першае адбылося на пачатку Года веры). Паказаць свой талент прыехалі каля ста хлопцаў і дзяўчат з Гродна, Светлагорска, Баранавіч і Магілёва. Паводле naracz.na.by
(AG)
|