Рэкалекцыі «Дрэва жыцця» для юнакоў прайшлі ў івянецкім кляштары | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.04.2014 11:55

З 27 па 29 сакавіка ў івянецкім кляштары супольнасці Братоў Меншых Канвентуальных юнакі з Гродна, Каменя, Івянца і Мінска ўдзельнічалі ў вясновых рэкалекцыях «Дрэва жыцця», якія арганізавалі францішкане.

Браты дзяліліся сваёй духоўнасцю, якая знаходзіць крыніцу ўсялякага жыцця ў крыжы Хрыста. У першы дзень удзельнікі разважалі пра крыж як месца сустрэчы з Богам, узгадваючы заклік, які Хрыстус скіраваў да св. Францішка з крыжа ў касцёле Сан-Даміяна. На наступны дзень разважалі пра гісторыю сустрэчы святога з Асізі з пракажоным і пра пакліканне Гедэона, што дазволіла моладзі паглядзець на крыж Хрыста як месца сустрэчы з самім сабою. Апошні дзень быў прысвечаны навяртанню.

Падчас рэкалекцый удзельнікі мелі магчымасць пажыць у манаскай супольнасці, паўдзельнічаць у Літургіі Гадзінаў і адчуць рытм жыцця францішканаў.

Усіх зацікаўленых ва ўдзеле ў наступных рэкалекцыях з францішканамі арганізатары просяць звяртацца па адрасе: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

А. Анджэй Шалкевіч, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by