Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўшчыны | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.04.2014 13:35

19 красавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўшчыны і павіншаваў вернікаў з надыходзячай урачыстасцю Уваскрасення Пана.

Дапаможны біскуп наведаў магілёўскія парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, Св. Антонія, Св. Казіміра і св. Ядвігі, парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах, парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове, парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Княжыцах, парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы, парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горках.

Асвячэнне страваў на велікодны стол з'яўляецца традыцыяй Вялікай суботы. 

Біскуп Юрый Касабуцкі праводзіў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень цэлебрацыі ў Магілёве. 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by