Клуб Каталіцкай Інтэлігенцыі ў Магілёве паразважаў з моладдзю пра новых святых Пантыфікаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.04.2014 14:24

27 красавіка ў Магілёве, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча Клуба Каталіцкай Інтэлігенцыі з маладдзю з нагоды далучэння да святога алтара Пана двух Папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ.

Як было адзначана ксяндзом-вікарыем Паўлам Беразуном, які напачатку распавёў і пра Свята Божай Міласэрнасці, якое прыпала на гэты ж дзень: «... у нас падвойнае свята: Свята Міласэрнасці Божай і кананізацыі двух Папаў».

На пачатку мерапрыемства ўдзельнікі памаліліся да Пана Бога і праспявалі песню «Пакліканне». Надалей іх чакаў прагляд фільму пра жыццё Яна Паўла ІІ, пасля якога кожны меў магчымасць сказаць некалькі словаў пра тое, якую ролю адыграў Святы Айцец у яго жыцці.

Напрыканцы сустрэчы быў зроблены выступ і пра жыццё папы Яна ХХІІІ.

 


Яўген Дудкін
Фота аўтара
 
© 2003-2025 Catholic.by