«Лошыца 2014»: фестываль-прысвячэнне Яну Паўлу ІІ прайшоў у Мінску | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.04.2014 00:55 |
Працягам малітоўнай падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ — шанавальніка Божай Міласэрнасці — стаў дзіцяча-моладзевы мастацкі фестываль. Ён таксама быў прысвечаны нядзелі Божай Міласэрнасці, культ якой асабліва пашыраны ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. У парафіяльным касцёле для штодзённай малітвы выстаўлены абраз Божай Міласэрнасці, перэгрэнацыя якога праходзіла ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У 15.00 штодня пры Найсвяцейшым сакрамэнце адбываецца малітва да Божай Міласэрнасці. Таксама сёлета ў парафіі паўстала новая малітоўная група да Божай Міласэрнасці. А галоўнае — неўзабаве распачынаецца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці. Малітоўныя спевы, музычныя творы, вершы беларускіх паэтаў і ўласныя вершы ў выкананні дзяцей і моладзі — сталіся завяршэннем ўрачыстасці на ўшанаванне святога Яна Паўла ІІ і Божай Міласэрнасці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Галіна Абакунчык
|