У будслаўскім санктуарыі прайшла сустрэча супольнасці «Хатні Касцёл» | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.05.2014 01:38 |
![]() Распачаўся дзень супольнай малітвай на Ружанцы. Разважаючы таямніцы святла, удзельнiкi ахвяравалi Божай Мацi свае сэрцы, каб «праз Яе заступнiцтва Яны напаўнялiся пакорнай любоўю да Бога i да бліжняга». Святую Імшу, у якой прымалі ўдзел таксама прадстаўнiкi супольнасцi «Каштоўная Пярлiна», узначалiў бiскуп Юрый Касабуцкi. У сваёй прамове іерарх узгадаў пра пакору Марыi, а таксама пра поўны давер Богу святога Юзафа, які прыняў Марыю, а пасля і Божага Сына. Таксама бiскуп Касабуцкi падкрэсліў важнасць дзейнасцi касцёльных супольнасцяў i рухаў. Працягнула сустрэчу адмыслова падрыхтаваная прэзентацыя пра абавязкi, якiмi стараюцца жыць сем’і «Хатняга Касцёла» -- яднанне сужонкаў паміж сабою і яднанне сям'і з Богам. Пасля душэўнай размовы з біскупам Юрыем сямейная анiматарская пара Станiслава i Кацярыны Млечкаў з Маладзечна прыняла з рук іерарха абраз Святой Сям’і, які перадаецца з сям’і ў сям’ю для асаблівай малітвы ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў супольнасці. Адарацыя Насвяцейшага Сакрамэнта i маёвае набажэнства, якое ўзначаліў кс. Павел Шылак – дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл», стала другой часткай малітоўнай сустрэчы сем'яў. Завяршылася сустрэча традыцыйным спевам «Як гэта хораша й мiла жыць у любовi братняй», які на пляцоўцы перад базылiкай выканалі мужчыны супольнасцi. Сем’і «Хатняга Касцёла» сардэчна дзякуюць кусташу санктуарыя ў Будславе а. Віктару Бурлаку OFM за гасціннасць на будслаўскай зямлі. Алена i Аляксандр Латушкiны PS. Рэкалекцыі для аніматараў супольнасці (аніматараў І ступені) пройдуць з 28 ліпеня па 1 жнiўня. |