Памяць пра гэты дзень застанецца на ўсе жыццё: першая Камунія ў мінскай парафіі Хрыста Збаўцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
19.05.2014 14:18 |
![]() Дзеці доўга чакалі гэтага моманту і адказна рыхтаваліся да асаблівай падзеі ў сваім жыцці. На пачатку ўрачыстасці кс. Юрый Санько нагадаў, што поўны ўдзел у святой Імшы здзяйсняецца праз прыняцце cвятой Камуніі і заахвоціў усіх выказаць удзячнасць Пану Езусу за гэты дар. На святой Імшы дзеці падчас адмысловай малітвы выракліся зла і вызналі веру ў Бога, а таксама паабяцалі захоўваць і верна вызнаваць сваю веру. Яны прынеслі да алтара свае дары: свечку і соль, кветкі, сэрца з імёнамі і тэкстам вызнання веры, хлеб і вінаград. Разам з гэтымі дарамі ахвяравалі Езусу і свае радасць, любоў, цярпенне і цяжкасці штодзённага жыцця. Перад прыняццем першай Камуніі, у прысутнасці ўсіх сабраных, дзеці выказалі Пану Езусу моцнае жаданне прыняць Яго ў сваё сэрца. А затым настала доўгачаканая хвіліна, калі Езус з любоўю і ласкай прыйшоў да кожнага ў Эўхарыстыі. Напрыканцы святой Імшы дзеці разам з бацькамі падзякавалі пробашчу кс. Юрыю Санько і катэхетцы Маргарыце Салынскай за іх працу, за цярплівасць і адданасць. На памяць аб урачыстасці дзеці атрымалі пасведчанні, ружанцы і медальёны з выявай Маці Божай. Пасля благаслаўлення дзеці падышлі да алтара і ўзялі хлеб, каб занесці яго ў свае сем’і і там разам з роднымі і блізкімі падзяліць, як сімвал той вялікай радасці, якую яны атрымалі ў сэрцы праз прыняцце Пана Езуса ў святой Камуніі. Маргарыта Салынская ![]() ![]() Фота Сяргея Раюнца |