|
З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей прадстаўнікі маладзечанскай парафіі наведалі інтэрнат |
| Друк | |
|
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
|
02.06.2014 12:03 |
|
З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, моладзь і прадстаўнікі Легіёна Марыі з парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне завіталі ў мясцовы дзіцячы інтэрнат.
Моладзь падрыхтавала праграму, у якой дзеці бавіліся, танчылі, спявалі песні, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы. Потым дзеці правялі для гасцей экскурсію па інтэрнаце, паказалі зімовы сад, пакоі, у якіх жывуць і гуляюць.
На заканчэнне візіту кс. Павел Адамовіч удзяліў кожнаму дзіцяці благаслаўленне і падарыў дзіцячую Біблію, а моладзь і сястра Агнешка - іншыя падарункі. Дзеці былі вельмі задаволеныя і запрашалі да сябе ў госці таксама на будучыню.
(AG)
|