У Мінску прайшла сустрэча святароў Таварыства Хрыстусоўцаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.06.2014 11:32

4 чэрвеня ў Пастаральным цэнтры пры ККББ у Мінску адбылася перадвакацыйная сустрэча святароў Таварыства Хрыстусоўцаў, якія служаць у Беларусі. У Пастаральны цэнтр прыехалі ўсе субраты таварыства.

У межах сустрэчы святары паслухалі канферэнцыю, якую прамовіў кс.Францішак Галдысь TChr, які з заканчэннем мая завяршыў душпастырскае служэнне ў Беларусі і вяртаецца ў Польшчу. Галоўная думка канферэнцыі заключалася ў тым, што «Моц еднасці палягае ў Хрысце, Касцёле і супольнасці».

Праграма таксама ўключала ў сабе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, супольную святарскую малітву на брэвіярыі і чэрвеньскае набажэнства.

У гэты ж дзень кс. Алег Шпець адзначаў 9 год прэзбітарскага пасвячэння. З гэтай нагоды за яго маліліся яго субраты, якія маюць той жа самы харызмат ў служэнні Богу, людзям і Айчыне.

 


Кс. Юрый Марціновіч, (AYU)

 

 
© 2003-2025 Catholic.by