Асвячаны крыж на каталіцка-праваслаўнай капліцы авіяцыйнай базы ў Мачулішчах | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.06.2014 11:36

16 чэрвеня ў прысутнасці пробашча касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслава Завальнюка і праваслаўнага святара, настаяцеля царквы ў Тарасаве а. Сяргея адбылося асвячэнне крыжа на капліцы ў 50-й змешанай ордэна Чырвонай зоркі авіяцыйнай базы ў Мачулішчах.

Пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга ў Афганістане загінула 132 ваеннаслужачых 50-га асобнага змешанага авіяцыйнага палку, і капліца, пабудаваная ў Мачулішчах камандзірам 50-й змешанай авіяцыйнай базы палкоўнікам Андрэем Юльянавічам Лук’яновічам, стане месцам не толькі малітвы, але і памяці ўсіх авіятараў, тым больш, што капліца названа ў гонар  прарока Іллі, які з’яўляецца апекуном усіх лётчыкаў.

Асвячэнне крыжа на каталіцка-праваслаўнай капліцы - даніна памяці памерлым сябрам-авіятарам і далучэнне нашага воінства да духоўна-маральных каштоўнасцяў Беларусі, непаўторнасці і своеасаблівасці беларускай культуры.

Наталля Лаўрэнка, AG

 
© 2003-2025 Catholic.by