З надзеяй на дабро: матэрыяльная дапамога сем’ям з хворымі дзецьмі ў Лідзе | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2014 18:34 |
![]() У Лідзе ў краме «Родны кут» адчынілася каталіцкая лаўка імя Святога Яна Паўла ІІ, яе адкрыццё адбылося ў маі. Было вырашана, што атрыманыя ад продажу тавараў сродкі, будуць перададзены лідчанам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Першая рука дапамогі была працягнута сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. 15 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту. 15 падапечных Лідскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд», якія з’яўляюцца і выхаванцамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. 15 розных лёсаў, і адно на ўсіх гора — дыягназ, з якім вымушаныя жыць самі дзеці, іх бацькі. Як не зламацца пад цяжкасцямі і годна вытрымаць гэтыя выпрабаванні? На гэтыя і шматлікія іншыя хвалюючыя пытанні «Як?», «Чаму?», «Навошта?» і «Для чаго?» пастараўся адказаць ксёндз Юрый Беганскі, які прапаведвае ў шпітальнай капліцы імя Маці Божай з Люрда. Чэрпаць сілы для выхавання хворага дзіцяці ён параіў у малітве. У знак падтрымкі і шчырай веры, што гэта дапаможа, разам з бацькамі памаліўся аб здароўі да Маці Божай з Люрду, заступніцы ўсіх хворых. Вікторыя Русілевіч, (AYU)
|