Кс. Раман Суша цэлебраваў у Свіры прыміцыйную Імшу |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
07.07.2014 10:48 |
6 ліпеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Рамана Сушы. Таксама падчас гэтай Імшы дзякавалі Богу за залаты юбілей сужэнскага жыцця Юзаф і Ядзвіга Кіркулі, якія паспрыялі адкрыццю свірскага касцёла. Разам з імі і з новапрэзбітэрам маліўся сваяк юбіляраў кс. Уладзімір Шымковіч.
Парафіяне вельмі радаваліся прысутнасці новапрэзбітэра, вядомага ім з семінарыйнай практыкі. За час служэння супольнасці ў Свіры і летнім адпачынкам пры садзеянні дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Caritas” кс. Раман Суша стаў для свірскіх вернікаў сапраўдным сябрам і чалавекам, гатовым дапамагчы добрым словам і парадай у цяжкую хвіліну.
Падчас Імшы новапрэзбітэр распавёў пра ўласнае пакліканне і падкрэсліў першаснасць любові на шляху да святасці. “Дазвольце Богу любіць іншых праз вашыя рукі”, - заахвоціў святар у гаміліі.
Напрыканцы Эўхарыстыі парафіяне выказалі маладому святару віншаванні і падзяку за дар яго служэння. Новапрэзбітэр удзяліў усім прысутным індывідуальнае благаслаўленне.
Аляксандра Гавейка, AG
|