Кавярня «У францішканаў» у Івянцы адчынілася месяц таму, а ўжо папулярная ў моладзі з усёй Беларусі (+фота) | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.07.2014 02:42 |
Пробашч івянецкай парафіі айцец Лех Баханэк OFMConv, распавядаючы пра адкрыццё кавярні, адзначыў, што гэта толькі пачатак іншага праекту — будаўніцтва святліцы для падлеткаў, якія часам не ведаюць, чым сябе заняць. Святліца будзе побач, а на другім паверсе над кавярняй плануецца памяшканне для дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”. У ім будзе ўся гуманітарная дапамога з-за мяжы, а таксама рэчы, якія прыносяць самі парафіяне. У кавярні збіраецца не толькі моладзь, бо сюды прыйшлося даспадобы заходзіць пасля нядзельных Імшаў і сталым івянецкім парафіянам. Айцец Лех Баханэк адзначае, што для яго вельмі важны «жывы Касцёл», а не будынак. І гэтая кавярня - месца, куды можна прыйсці, каб у прыгожых сценах, аздабленнем якіх, дарэчы, займаўся сам пробашч, не проста выпіць кубак гарбаты, але і паслухаць, напрыклад, хрысціянскую музыку. Увечары 25 ліпеня 2014 г. там граў “Пілігрымскі хіт”.
|