Благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў адбылося ў Ракаве |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
28.07.2014 12:26 |
27 ліпеня 2014 г. на ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў і якога Касцёл узгадваў у пятніцу, 25 ліпеня, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылося благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.
Самым маленькім “кіроўцам” асвяцілі вазочкі і ровары, а дарослым – матацыклы і аўтамабілі.
Ксёндз Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі, памаліўся разам з вернікамі да Пана Езуса, Панны Марыі і святога Крыштафа і папрасіў Божай ласкі для ўсіх падарожных. (AG)
|