Біскуп Юрый Касабуцкі прывітаў новага адміністратара катэдральнай парафіі ў Магілёве |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.08.2014 12:39 |
10 жніўня 2014 г. у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага адміністратара парафіі з правамі пробашча – кс. Юрыя Быкава.
Святар быў прадстаўлены вернікам на Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Раней кс. Юрый Быкаў служыў у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. На пачатку жніўня святар быў прызначаны для служэння ў катэдральную парафію Магілёва.
(AG)
|