У Касцюковічах адбылося святкаванне 15-годдзя заснавання парафіі і сакрамэнт канфірмацыі |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
02.09.2014 11:43 |
30 жніўня 2014 г. у парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах адзначалася 15-годдзе яе заснавання кардыналам Казімірам Свёнткам. На ўрачыстай Імшы сабраліся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і святары Магілёўскага дэканату на чале з дэканам кс. Юрыем Быкавым, таксама прысутнічаў дэкан Бабруйскага дэканата кс. Андрэй Яркавец.
Як адзначыў пробашч кс. Андрэй Далянскі, для касцюковіцкай парафіі гэты юбілей з’яўляецца гонарам. “На працягу гэтых 15 гадоў з Божай дапамогай быў пабудаваны не толькі касцёл, у якім молімся, але перш за ўсё жывая супольнасць вернікаў, якіх сабралася вельмі шмат на гэтую ўрачыстасць”, - сказаў святар.
Падчас Імшы біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі сямі вернікам парафіі. Адметнасцю стала тое, што гэты сакрамэнт быў удзелены ў парафіі ўпершыню за апошнія 100 гадоў, з часу, калі ў 1903 г. касцёл у Касцюковічах перастаў існаваць.
Пасля Імшы іерарх сустрэўся з вернікамі парафіі і духавенствам Магілёўскага дэканата.
Паводле mohylev-katolik.by (AG) Фота mohylev-katolik.by
|