У парафіі Маці Божай Бялыніцкай стварылі аднайменны гімн у гонар Маці Божай | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.09.2014 17:06 |
Сярод гасцей на ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай было шмат святароў і вернікаў не толькі з Бялыніч, але таксама з Вілейкі, Магілёва, Шклова і Фашчаўкі. У ліку святароў былі кс. Юрый Быкаў з магілёўскай архікатэдры, а. Ежы Вежхоўскі з парафіі Св. Антонія ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў, кс. Павел Адамовіч з крычаўскай парафіі, кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслава і кс. Валерый Орсік, душпастыр парафіі Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы. Святую Імшу, падчас якой быў прадстаўлены гістарычны нарыс пра парафію, узначаліў кс. Аляксандр Барыла, дэкан Вілейскага дэканату. Падрыхтоўкай нарыса пры дапамозе пробашча парафіі кс. Андрэя Кеўліча займаліся парафіяне Станіслаў Пяткевіч і Настасся Мацвеева. ![]() З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Аляксандр Шупенька, які ўзгадаў няпросты лёс Бялыніцкай іконы, а таксама заклікаў браць прыклад з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, як можна і варта трываць у Хрысце. «Фактычна дзень 20 верасня Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў прызначаны ў якасці літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай толькі нядаўна, таму, па сутнасці, мы ўпершыню адзначалі гэту дату ў нашай парафіі як афіцыйную», — прыводзіць словы пробашча парафіі кс. Андэя Кеўліча інфармацыйны партал kasciol.by. Гімн да Маці Божай Бялыніцкай: «Літвы Хрыстовай Маці-Каралева, Бязвер’я ноч мінула — зноў світае, Успомняць сцежкі пілігрымаў крокі, Літвы Хрыстовай Маці-Каралева, (IL) |