У парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах адбылася адпустовая ўрачыстасць | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.09.2014 11:04 |
Маленькая, але прыгожая святыня аб’яднала ў малітве парафіян і гасцей. Цэнтрам свята была Імша, якую ўзначаліў кс. Ян Крэміс, дэкан дэканату Мінск-Усход Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На ўрачыстаcці прысутнічаў рэгіянальны настаяцель місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а таксама святары з салезіянскіх супольнасцяў Мінска і Бараўлян. Імшу ўпрыгожыў спевам хор «Auxillium» з Бараўлян. (AG) |