Духоўнае аднаўленне: рэкалекцыі для святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праходзяць у Ляскоўцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.09.2014 21:18 |
«Для мяне рэкалекцыі — не толькі магчымасць духоўнага ўзрастання, але і разам з тым час для асабістага разважання, — распавёў Catholic.by кс. Дзмітрый Дубовік, пробашч парафіі ў Замосці. — Гэта не толькі канферэнцыі, але перадусім і духоўныя размовы з іншымі ўдзельнікамі». «У рэкалекцыях Божая справа заўжды ўнутры, — дадае пробашч парафіі ў Багданаве кс. Ігар Лашук SDB. — Тут кожны свецкі і кожны святар, адкрываючыся на Божую ласку, знаходзіць духоўнае аднаўленне. Адначасова рэкалекцыі — гэта пошук адказаў на хвалюючыя пытанні, якіх часта шукаеш у сваім сэрцы». «Наша душпастырская дзейнасць таксама ў нейкай ступені з’яўляецца нашымі рэкалекцыямі, — лічыць кс. Дзмітрый Дубовік. — Бо часта звяртаешся ў думках да сваіх парафіян і перажываеш пра іх адносіны з Богам». Падрыхтаваў Ілья Лапато |