У мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
29.09.2014 11:29 |
28 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на святую Імшу, на якой усе разам разважалі над Божым словам, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.
Пасля праз гульні, малітву і салодкі стол аніматары і іх памочнікі разам з кс. Паўлам і с. Люцыяй дапамаглі дзецям больш пазнаёміцца з Хрыстом.
Араторый св. Яна Боско ў Мінску будзе адчынены для дзяцей 1–5 класаў кожную нядзелю з 11.00 — адразу пасля Імшы для дзяцей на 10.00.
Падчас араторыя дзецьмі апякуюцца с. Люцыя Бальцэвіч, аніматары і памочнікі аніматараў.
Паводле sdb.by (AG) Фота sdb.by
|