Кармэліты босыя ў Мінску распачалі святкаванне 500-годдзя нараджэння св. Тэрэзы ад Езуса (абноўлена) | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
16.10.2014 16:47 |
У гаміліі іерарх нагадаў пра асобу св. Тэрэзы, звярнуўшы ўвагу, што святасць, пра якую яна казала, магчыма для кожнага чалавека і кожны да яе пакліканы. Да святасці, па словах біскупа, вядзе шмат дарог, і адну з іх паказвае Тэрэза Авільская: хоць гэтая дарога нялёгкая, але і надалей многіх натхняе прыклад яе святасці і яны прымаюць падобны шлях.
Біскуп падкрэсліў, што ўсё больш людзей сёння звяртаецца да яе прац, каб распачынаць малітву, дзякуючы якой набліжаемся да Бога, і Тэрэза Авільская папулярная і ў сённяшнім свеце, бо прапануе жыццё Евангеллем, якое заўсёды актуальнае і свежае. Таму, па словах іерарха, варта звяртацца да яе спадчыны і прымаць прапанову яе шляху да святасці, на якім з намі заўсёды знаходзіцца Хрыстус — аб гэтым ведала і сама Тэрэза, і адсюль яе ўпэўненасць, што гэты шлях вядзе да святасці. Апошнім пунктам святкавання быў даклад а. Аркадзя Куляхі OCD, прысвечаны св. Тэрэзе. Урачыстасць стала пачаткам мерапрыемстваў у межах юбілейнага года 500-годдзя нараджэння святой. Адна з ініцыятыў супольнасці кармэлітаў босых і свецкага закону кармэлітаў босых у Мінску — навучанне малітве ў думках, якая засноўваецца на духоўнай спадчыне св. Тэрэзы ад Езуса. Адпаведныя практычныя заняткі, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя, праходзяць кожны чацвер у 18.00 у капліцы Маці Божай Шкаплернай (вул. Герасіменкі, 6/1) у Мінску. (AG) |