| У Мінску адбылася фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў і кандыдатаў | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 01.12.2014 14:15 |
|
Іх пакліканне — служыць найбольш патрабуючай моладзі, а галоўным прыкладам такога служэння з’яўляецца Езус — Добры Пастыр. Таму сустрэча пачалася разважаннем над Божым словам, падчас якога аніматары спрабавалі ўбачыць служэнне Хрыста з любоўю. У рамках сустрэчы сабраныя ўдзельнічалі ў свяце «Андрэйкі», якое падрыхтавалі салезіяне супрацоўнікі і якое па традыцыі праводзіцца перад Адвэнтам. На прыкладзе гэтага мерапрыемства аніматары разам з прадстаўнікамі Салезіянскай сям’і вучыліся планаваць сваю працу і падводзіць яе вынікі. (AG) ![]()
|