Сустрэча для дзяўчат прайшла ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.12.2014 16:08

29 лістапада ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат.

Удзельніцы разважалі над пытаннямі: «Ці жыве тваё сэрца?», «Ці прагне чагосьці вялікага?» Падчас сустрэчы разглядалася, ці пакліканне існуе толькі для выбраных.

«Ці спытаўся я ў Пана, што Ён падрыхтаваў для мяне?», «Якую таямніцу я нашу ў сваім сэрцы?», «Ці адкрыты мае вушы, каб слухаць?» — пра гэта прапаноўвалася падумаць сабраным.

«Бог шукае, чакае цябе. Што ты Яму адкажаш? Ці будзеш здольным пакінуць усё?» — гэтыя думкі арганізатары сустрэчы імкнуліся данесці да прысутных.

«Плён паклікання — радасць», — такой была адна з асноўных думак сустрэчы.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by