Сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла ў Касцюковічах | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.12.2014 10:46

Пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла 2 снежня ў Касцюковічах. У сустрэчы прыняў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Пра гэта паведамляе сайт Магілёўскага дэканату.

Сустрэча распачалася ўступным словам кс. Андрэя Далянскага, які звярнуў увагу на тое, што Адвэнт — асаблівы час, калі духавенства мае магчымасць з’яднацца з Хрыстом.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, які ў сваёй гаміліі нагадаў пра важнасць асабістага сведчання пра Хрыста.

Пасля Імшы былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з функцыянаваннем дэканату. Наступная сустрэча духавенства дэканату пройдзе 13 студзеня 2015 года ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве.

(ILS)

 
© 2003-2025 Catholic.by