Ва ўспамін св. Мікалая парафію ў Свіры наведаў біскуп Юрый Касабуцкі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.12.2014 13:04 |
У Божым слове, скіраваным да вернікаў, якія ў гэты святочны дзень у значнай колькасці напоўнілі вялікую свірскую святыню, іерарх нагадаў пра выключную дабрыню і любоў да бліжніх, якімі адзначаўся святы Мікалай і якія з першых стагоддзяў былі галоўнай адрознай рысай сапраўдных вызнаўцаў Хрыста. ![]()
Дзякуючы біскупу Юрыю Касабуцкаму за яго прысутнасць і ўдзел ва ўрачыстасці, вернікі пажадалі яму, каб прыклад святога біскупа Мікалая быў для яго крыніцаю дабрыні, спагады і адданага айцоўскага клопату пра даручаных ягонай пастырскай апецы вернікаў. Самыя малодшыя парафіяне атрымалі ў гэты дзень салодкі пачастунак і маленькія падарункі ад святога Мікалая. Фота с. Людвікі Суравікінай ![]()
![]() ![]()
|