Выхаванцы «Місіі добрага самараніна» падзяліліся аплаткай з біскупам Юрыем Касабуцкім |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
23.12.2014 14:23 |
21 снежня ў дольнай частцы касцёла св. Сымона і св. Алены ў Мінску прайшла аплатковая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна».
З дзецьмі, якія выхоўваюцца пры гэтай місіі, за якую адказная с. Часлава Навіцкая USJK, падрыхтавалі спецыяльны спектакль пра Нараджэнне Збаўцы.
Пасля спектакля як дзеці, так і іх бацькі, а таксама выхавацелі з радасцю дзяліліся аплаткай і віншаваннямі з біскупам. (AYU)
|