У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы ўсталявалі незвычайную батлейку | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.12.2014 18:28

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ўсталявалі да свята Божага Нараджэння незвычайную батлейку.

У батлейцы прысутныя, як звычайна, Маці Божая, святы Юзаф, пастушок з авечкамі і вол з вослікам. Але асаблівасць у тым, што стаенка ўзвышаецца над амаль сучасным горадам: з машынамі, дамамі, дарогамі, ліхтарамі, ялінкамі, касцёлам. У кампазіцыі ёсць таксама чыгунка, паліцыя, «хуткая дапамога» і маленькія чалавечкі, занятыя сваімі маленькімі справамі, якія выглядаюць сапраўды занятымі дробязямі ў параўнанні з прадчуваннем Цуду, што адбываецца зусім побач, па-над імі, — варта толькі ўзняць галаву.


Але маленькі горад жыве па сваіх законах: аўтобусы спыняюцца на прыпынках, будаўнікі рамантуюць дом, адзінокі мінак прастуе кудысьці ў задуменні.

А яслі тым часам чакаюць Збаўцу...

Таццяна Сівец

 

Фота Таццяны Сівец

 

 
© 2003-2025 Catholic.by