Незвычайны падарунак атрымалі на Божае Нараджэнне дзеці парафіі ў Ракаве |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
26.12.2014 12:55 |
На свята Божага Нараджэння незвычайны падарунак атрымалі дзеці з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Дзякуючы пробашчу парафіі кс. Дзмітрыю Барылу, сястры Ірыне, міністрантам і ўсім ракаўскім вернікам дзеці змаглі пасля святочнай Імшы пабачыць захапляльнае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, у якім гісторыя з’яўлення на свет Езуса паўставала з пункту гледжання сучаснага маленькага чалавека.
Магчымасць далучыцца да вялікага свята рыхтавалася для маленькіх парафіян як самы прыемны падарунак. Акрамя таго, яны атрымалі салодкія пачастункі.
Дарослых жа вернікаў чакае калядны падарунак ад пробашча, які днямі наведае ўсіх сваіх парафіян, — календары на 2015 год з выявамі ракаўскага касцёла, аб выпуску якіх паклапаціўся мецэнат парафіі Вячаслаў Доўнар. Ён жа стварыў на сайце сваёй кампаніі старонку, прысвечаную касцёлу ў Ракаве.
Тэкст і фота Таццяны Сівец
|