«Анёльскія канікулы» прайшлі ў Гатаве |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.01.2015 12:39 |
З 5 па 10 студзеня ў парафii Св. Міхала Арханёла ў Гатаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе служаць айцы міхаліты, прайшлi канікулы пад незвычайнай назвай «анёльскiя».
Кожны дзень канікул быў прысвечаны некалькiм Божым запаведзям. Падчас прагляду хрысцiянскiх фiльмаў i анiмэ дзецi i моладзь мелi магчымасць блiжэй пазнаць i адчуць любоў i абяцаннi Бога.
Канікулы далі магчымасць добра правесці час з сябрамi ў разнастайных забавах, сумесных гульнях i, галоўнае, у малiтве. Пасля гульняў i забаваў дзяцей чакаў абед, прыгатаваны сёстрамi пастаранкамi, якiя служаць у парафii. Сёстры паклапаціліся і аб салодкіх прысмаках для дзяцей.
Алена Захарэвiч
|