Дзеці з Мар’інай Горкі выступілі з калядным канцэртам у Чэрвені | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.01.2015 14:40

У свята Хросту Пана, на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння, каб яшчэ раз расказаць пра добрую навіну з Бэтлеема і падзяліцца радасцю з парафіянамі з суседняга касцёла, дзеці з Мар’інай Горкі завіталі ў горад Чэрвень.

Маленькія выканаўцы імкнуліся данесці да кожнага гледача радасць, дабрыню і шчырую ўсмешку. Цяжка было застацца абыякавым да поўнага непасрэднасці і сардэчнасці канцэрта.

Па словах гледачоў, сустрэча была сапраўдным сведчаннем веры, надзеі і любові. Напрыканцы «пухавіцкія пярлінкі», як іх назвалі чэрвеньскія католікі, атрымалі салодкія пачастункі ад прадстаўнікоў парафіяльнай рады і былі ўзнагароджаны гучнымі апладысментамі.

Кс. Генрых Кучынскі

 
© 2003-2025 Catholic.by