Распачалі работу парафіяльныя сайты ў Рубяжэвічах і на Залатой Горцы ў Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.01.2015 11:32

Двума новымі парафіяльнымі сайтамі папоўнілася электронная карта каталіцкіх парафій Беларусі.

Свае сайты запрацавалі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (www.roch.by) і парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах (www.swjozef.by).

Абодва сайты ўтрымліваюць інфармацыю пра гісторыю парафіяльных святыняў, актуальныя звесткі пра расклад нядзельных Імшаў і пастырскія аб’явы на тыдзень. Ёсць абнаўленні і ў раздзеле «Навіны».


Акрамя фотаздымкаў з жыцця парафіі, кожны з сайтаў мае і свае адметнасці: аўдыёматэрыялы і шпалеры на працоўны стол прапануе сайт парафіі ў Рубяжэвічах, а залатагорскі інтэрнэт-партал заахвочвае наведвальнікаў да прагляду парафіяльных відэаматэрыялаў, сярод якіх — калядныя батлейкі і навагодняе віншаванне для парафіян.

(JLS)



 
© 2003-2025 Catholic.by