Біскуп Юрый Касабуцкі падзяліўся аплаткай з беларускімі чыгуначнікамі і авіятарамі |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
20.01.2015 14:12 |
Аплатковая сустрэча беларускіх чыгуначнікаў і авіятараў з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага прайшла 18 студзеня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў і св. Айца Піо ў Сокале.
У сустрэчы прынялі ўдзел госці з Польшчы, чыгуначнікі і авіятары з розных частак Беларусі: Мінска, Гатава, Маладзечна, Лучая, Гродна, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы.
У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на важнасць прысутнасці Езуса ў сэрцы чалавека.
«Калі машыністам лакаматыва нашага жыцця будзе Езус, то мы справімся з любой справай», — падбадзёрыў прысутных іерарх.
Адказнымі за душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў у Беларусі сёння з’яўляюцца а. Станіслаў Станеўскі і а. Віктар Бохан. Чакаецца, што неўзабаве душпастырамі чыганачнікаў і авіятараў стануць яшчэ два святары.
Наступная сустрэча душпастырства пройдзе ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) на Вялікдзень. Ілья Лапато
|