|
23 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведалі з калядным візітам Душпастырскі цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
У будынку цэнтра знаходзяцца памяшканні розных касцёльных установаў, у
тым ліку рэдакцыя афіцыйнага інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў
Беларусі Сatholic.by. Падчас малітвы ў капліцы пры Душпастырскім цэнтры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што калядны візіт у гэты вельмі важны дом, у якім збіраюцца біскупы нашай краіны на розныя канферэнцыі і які прымае важных гасцей, стаў ужо добрай традыцыяй.

У сваім слове, скіраваным да жыхароў і працаўнікоў Душпастырскага цэнтра, Мітрапаліт адзначыў: «Трэба, каб праз вашую штодзённую паслугу, якую Касцёл даручыў вам, Езус Хрыстус прыходзіў у сэрцы іншых людзей».
Дзякуючы за выконваемую паслугу, арцыбіскуп пажадаў, каб «гэты дом заўсёды заставаўся гасцінным, каб кожны, хто сюды ўваходзіць, знаходзіў сабе адпаведнае месца».
Іерархі благаславілі прысутных супрацоўнікаў Душпастырскага цэнтра і акрапілі святой вадой памяшканні ў доме епіскапату.
Кс. Юрый Марціновіч
|