Пастырская сустрэча духоўных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ва ўспамін св. Блажэя прайшла ў Мінску | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.02.2015 17:41 |
Cустрэча прайшла ў дзень, калі Касцёл успамінае св. Блажэя, біскупа і мучаніка. У сваёй гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на веру і яе ролю ў жыцці чалавека:
Біскуп Юрый Касабуцкі падкрэсліў, што ў дыялогу з Богам вельмі важная малітва: «Калі чалавек па-сапраўднаму верыць, ён не можа не звяртацца да Бога і не размаўляць з Ім. Гэта азначае, што малітва не можа адсутнічаць. Не можа быць так, каб чалавек, ведаючы пра існаванне Бога і Яго запаведзі, адварочваўся ад Яго спіной і не маліўся. Такая вера — мёртвая». «Калі чалавек верыць і давярае Богу, то імкнецца падтрымліваць з Ім кантакт і размаўляць з Богам», — заключыў біскуп.
Традыцыя прыкладаць асвечаныя свечкі да горла вернікаў, благаслаўляючы іх, ва ўспамін св. Блажэя пайшла з таго часу, калі адбыўся цуд аздараўлення хлопчыка, у горле якога засела костка рыбы. Біскуп Блажэй быў лекарам, і Бог праз яго заступніцтва ўчыніў шмат цудаў, адным з якіх і быў вышэй паданы выпадак. (IL), (ASh) |