Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
16.03.2015 21:20 |
16 cакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім і пробашчам магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава кс. Юрыем Быкавым сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.
Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з новапрызначаным губернатарам. Бакі абмеркавалі сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў горадзе і вобласці, а таксама адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.
Падчас сустрэчы, якая мела працоўны характар, было дасягнута паразуменне аб вырашэнні статусу магілёўскага катэдральнага касцёла з мэтай яго перадачы катэдральнай парафіі ў бязвыплатнае карыстанне. Былі таксама агавораны напрамкі канкрэтнага вырашэння іншых праблем, з якімі сутыкаецца Каталіцкі Касцёл у Магілёве і вобласці.
Бакі выказалі задавальненне ад сустрэчы і дамовіліся шляхам дыялогу далей вырашаць паўстаючыя пытанні. (DN), (AG)
|