Моладзь парафіі ў Нарачы падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю, складзеныя з паэзіі Рыгора Барадуліна |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
24.03.2015 10:45 |
Моладзь парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.
Слава ў нябёсах і на зямлі! Слава бясконца! Нас мiлатою Сваёй наталi, Сэрца Гасподняга сонца. З цемрадзi роспачнай выведзi нас, Ойча Адзiны. Покуль агонь у вачах не пагас, Дай нам ступiць на сцяжыны Тыя, якiя вядуць да Цябе На пакаянне. Дай нам убачыць, верным мальбе, Вечнай надзеi свiтанне.
Паводле naracz.na.by
(AG)
|